Знайсці
05.05.2022 / 19:44РусŁacБел

Галоўчанка пагаварыў з Мішусціным, а Макей з Лаўровым

Кіраўнікі ўрадаў і МЗС Расіі і Беларусі мелі сёння тэлефонныя гутаркі. Пра што яны размаўлялі, прыводзіцца ў агульных рысах. Звяртае на сябе ўвагу інтэнсіўнасць беларуска-расійскіх перамоваў.

Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі размаўлялі па актуальных пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва і «падкрэслілі важнасць выпрацоўкі сумесных рашэнняў па ўсіх кірунках узаемадзеяння на фоне санкцыйнага ціску», піша Белта.

Асноўная ўвага была нададзена рэалізацыі дамоўленасцей у галіне паліўна-энергетычнага комплексу, імпартазамяшчэння, прамысловасці і іншых сферах.

Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін абмяняліся віншаваннямі з нагоды надыходзячага Дня Перамогі і падкрэслілі нацэленасць на далейшае ўмацаванне саюзніцкіх адносін ва ўсіх сферах.

5 мая таксама адбылася тэлефонная размова паміж міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем і міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым.

«Міністры разгледзелі актуальныя аспекты ўзаемадзеяння дзвюх краін на міжнародных пляцоўках, сумеснага супрацьдзеяння санкцыйным абмежаванням з боку Захаду», ‒ паведамляе прэс-служба беларускага МЗС. Міністры таксама абмяняліся думкамі па пытаннях двухбаковага парадку дня, абмеркавалі мерапрыемствы па лініі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін.

Расійскае МЗС, звяртае ўвагу reform.by, паведамляе, што Макей і Лаўроў абмяркоўвалі пытанні саюзнага будаўніцтва, у тым ліку рэалізацыю інтэграцыйных рашэнняў вышэйшых органаў Саюзнай дзяржавы, а таксама графік маючых адбыцца кантактаў на вышэйшым і высокім узроўні.

Акрамя гэтага, міністры абмеркавалі ход «спецаперацыі» ва Украіне і дамовіліся каардынаваць працу па сумесным супрацьдзеянні «намаганням краін Захаду, накіраваным супраць інтарэсаў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера