Знайсці
05.05.2022 / 21:37РусŁacБел

Як жонка Сашы Філіпенкі даказала маці, што ў Расіі нельга быць за мір. «Маша купіла білет Лондан — Пецярбург»

Жонку пісьменніка Сашы Філіпенкі Марыю затрымалі ў Пецярбургу за дыскрэдытацыю Узброеных сілаў Расійскай Федэрацыі. Пра пары, якое скончылася складаннем пратаколу, Філіпенка напісаў у Фэйсбуку.

«Спачатку Маша доўга спрабавала растлумачыць маме, што ў Расіі здарылася сапраўдная катастрофа, затым, страціўшы надзею, дадала, што нават з такім плакатам нельга выйсці на вуліцу. Цешча не пагадзілася і тады Маша купіла білет Лондан — Пецярбург, прыляцела і выйшла на Неўскі», — апісвае падзеі Філіпенка.

На плакаце, які трымала яго жонка, быў надпіс: «Мая мама сказала, што мяне не могуць затрымаць за гэтыя словы, таму што: «Расія — свабодная краіна, а У.У. Пуцін — самы годны прэзідэнт».

На жанчыну склалі пратакол за публічныя дзеянні, накіраваныя на дыскрэдытацыю Узброеных сілаў Расійскай Федэрацыі.

«Маме даказана — у сучаснай Расіі выходзіць з плакатам «Не вайне!» — нельга», — падсумаваў здарэнне Саша Філіпенка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
99
Панылы сорам
43
Ха-ха
11
Ого
4
Сумна
10
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930