Знайсці
05.05.2022 / 22:52РусŁacБел

Аляксандра Гушча — дзяўчына пад БЧБ-парасонам — запусціла арт-праект дапамогі ўкраінцам

Аляксандра Гушча — адна з самых вядомых удзельніц жаночых маршаў і маршаў людзей з інваліднасцю ў 2020 годзе. Цяпер яна запусціла новы праект — #ArtOborona.

Гэта калектыўны праект па зборы ахвяраванняў для Украіны. Прынцып просты: ахвяруйце любую суму ў любую арганізацыю дапамогі Украіне, дашліце Аляксандры пруф, і ў падзяку яна дашле вам аўтарскую паштоўку.

Арганізацыю для даната можна выбраць самому, а можна папрасіць Аляксандру пра параду на гэты конт.

Чыстая паштоўка у падзяку вам будзе абраная выпадковым чынам з наяўных і адпраўлена ў канверце.

Калі ахвяраванне будзе большым за 10 даляраў, то вы зможаце выбраць, якую паштоўку хочаце атрымаць.

Некалькі паштовак Аляксандра сама намалявала для праекта, астатнія былі перададзеныя ёй іншымі мастачкамі.

Аляксандра друкуе паштоўкі і робіць іх рассылку за свой кошт. Яна будзе рада дапамозе альбо супрацоўніцтву з мастакамі.

Інстаграм праекта #Antoborona — тут.

Пра Аляксандру чытайце тут:

«Менавіта тады, калі я больш за ўсё хацела застацца ў Беларусі, я адтуль з’ехала». Споведзь Аляксандры Гушчы — дзяўчыны пад БЧБ-парасонам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера