Знайсці
06.05.2022 / 10:41РусŁacБел

СААЗ: Ад кавіду памерлі як мінімум 15 мільёнаў чалавек

Згодна з новымі ацэнкамі СААЗ, за 2020—2021 годы амаль 15 мільёнаў чалавек памерлі ў выніку кавіду ці ў выніку наступстваў гэтай хваробы. Гэта ў тры разы больш, чым меркавалася раней.

Фота: pixabay.com

Раней СААЗ абвяшчаў пра 5,4 мільёна смерцяў ад кавіду за гэты час, але цяпер эксперты называюць лічбу, большую на 9,4 мільёна — прыкладна 14,9 мільёнаў смерцяў у выніку як прамых, так і ўскосных наступстваў пандэміі. Пры гэтым 14,9 мільёнаў — толькі прыкладная лічба, дакладную падлічыць немагчыма.

У гэтую лічбу ўваходзяць смерці ад кавіду, пра якія вядома СААЗ, меркаваныя смерці ад гэтай жа хваробы, пра якія не паведамлялася, і смерці, што мелі месца праз уплыў пандэміі на сістэму аховы здароўя.

Аналітыкі не ўлічвалі смерцяў, якіх удалося пазбегнуць праз змены ў сацыяльных паводзінах. Напрыклад, праз лакдаўны знізілася колькасць аварый на дарогах, што прывяло да меншай колькасці ахвяр ад гэтых аварый.

Прыкладна 70% смерцяў прыпадае на 10 краін. Гэта Бразілія, Егіпет, Індыя, Інданэзія, Мексіка, Перу, Расія, ПАР, Турцыя і ЗША. 57% заўчасна памерлых ад кавіду — мужчыны, 82% памерлых — людзі, старэйшыя за 60 гадоў.

Гендырэктар СААЗ Тэдрас Аданом Гебрэісус тлумачыць у адпаведным прэс-рэлізе, што новыя даныя пра смерці ад пандэміі — гэта не толькі новае сведчанне таго, наколькі сур'ёзнай яна была. Гэта яшчэ і доказ, што ўсім краінам неабходна інвеставаць у больш надзейныя сістэмы аховы здароўя, каб нават у выпадку крызісаў пацыенты маглі атрымоўваць медыцынскую дапамогу.

Чытайце таксама:

«Катастрофа». Эксперты пра скарачэнне насельніцтва Беларусі на 154 тысячы за два гады: «Гэта далёка не поўныя лічбы»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930