Знайсці
06.05.2022 / 09:22РусŁacБел

IT-кампанія TeamViewer сыходзіць з Беларусі і Расіі

Кампанія TeamViewer, распрацоўшчык праграмнага забеспячэння для аддаленага доступу, сыходзіць з Беларусі і Расіі.

У заяве кампаніі гэты крок тлумачыцца вайной супраць Украіны, якую развязала Расія. «Мы глыбока ўзрушаныя жахлівым нападам Расіі на Украіну. TeamViewer падтрымлівае ўніверсальныя каштоўнасці свабоды і дэмакратыі, і мы асуджаем любыя формы гвалту і агрэсіі», — гаворыцца ў заяве.

TeamViewer спыніць сваю дзейнасць у Беларусі і Расіі, а таксама адмовіцца ад кантрактаў з кліентамі з гэтых краін. Дзеючыя падпіскі будуць выконвацца да заканчэння кантракту, але не будуць працягвацца. Усе неліцэнзійныя злучэнні з Расіі і Беларусі будуць заблакаваныя.

Кампанія бясплатна прапануе свае прадукты для карыстальнікаў з Украіны і ахвяруе больш за 750 000 еўра Чырвонаму Крыжу для аказання гуманітарнай дапамогі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930