Знайсці
07.05.2022 / 16:40РусŁacБел

Следства па справе палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына завершана

Пра гэта паведамляе Вольга Івашына, піша «Вясна». Меркавана, хутка над палітвязнем можа адбыцца суд. Жонка Дзяніса таксама піша, што да яго нарэшце пачалі даходзіць лісты.

Дзяніс знаходзіцца за кратамі ўжо 406 дзён.

Супрацоўнікі КДБ затрымалі яго 12 сакавіка 2021. Адразу Дзяніс праходзіў падазраваным па арт. 365 КК (умяшальніцтва ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў). Пазней яму выставілі абвінавачванне яшчэ і па ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве).

А нядаўна КДБ абвінаваціў Дзяніса ў супрацоўніцтве з украінскай разведкай.

Палітвязень знаходзіцца ў гродзенскай турме.

233 дні ён не атрымліваў лістоў.

Кожны чалавек можа даслаць яму поштай пасылку або бандэрольку з рознымі прыемнымі дробязямі і зрабіць грашовы перавод. Таксама памятайце, што ў канверт з лістамі можна ўкласці канверты, маркі, каляровыя лісты, налепкі, каляндарык, малюнкі, віктарыны і многае іншае.

Падтрымаць палітвязня: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Дзянісу Яўгенавічу Івашыну

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930