Знайсці
08.05.2022 / 13:09РусŁacБел

Пуцін, ваюючы супраць Украіны, павіншаваў украінскі народ з Днём Перамогі

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на фоне вайны павіншаваў народ Украіны з 77-й гадавінай перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, пры гэтым ён заявіў сваім памагатым на ўсходзе Украіны, што «як і ў 1945 годзе, перамога будзе за намі».

У «віншаванні лідараў і грамадзян замежных дзяржаў» Пуцін звярнуўся «да лідараў і грамадзян Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Абхазіі, Паўднёвай Асеціі, «Данецкай народнай рэспублікі» і Луганскай народнай рэспублікі», а таксама народаў Грузіі і Украіны».

Віншаванні Пуціна зробленыя на фоне вайны супраць Украіны, якая доўжыцца больш за два месяцы.

У пасланнях да лідараў і народаў Пуцін заявіў, што «сёння агульны доўг — не дапусціць адраджэння нацызму, які прынёс столькі пакут людзям розных краін», а таксама «захоўваць і перадаваць нашчадкам праўду пра падзеі ваенных гадоў, агульныя духоўныя каштоўнасці і традыцыі братэрскай дружбы».

У «віншавальных тэлеграмах кіраўнікам Данецкай і Луганскай народных рэспублік» Пуцін заявіў, што «сёння нашы вайскоўцы, як і іх продкі, плячо ў плячо змагаюцца за вызваленне роднай зямлі ад нацысцкай брыдоты» і выказаў упэўненасць, што, «як і ў 1945 годзе, перамога будзе за намі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
28
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
34
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930