Знайсці
08.05.2022 / 15:07РусŁacБел

«Яна павінна адрозніваць нас ад іншых». Лукашэнка апраўдваўся за замену нацыянальнай сімволікі

Аляксандр Лукашэнка расказаў, чаму для яго непрымальная нацыянальная сімволіка: БЧБ-сцяг і герб «Пагоня».

«Дык вось, адказваю непасрэдна на гэтае пытанне, не хаваючы галаву, як страус, у пясок, паколькі перад вамі стаіць чалавек, які ініцыяваў у найноўшай гісторыі на рэферэндуме пытанні аб сімволіцы нашай дзяржавы, выпрацоўваў яе, слухаў спецыялістаў, іх матывацыю», — сказаў палітык.

Дзяржаўныя сімвалы павінны рабіць дзяржаву адрознай ад іншых, кажа Лукашэнка. «Яны павінны адрозніваць нас з вамі ад іншых. Які быў прапанаваны герб? «Пагоня». Вам ён не нагадвае герб іншай краіны? Мне нагадвае. Нам быў прапанаваны сцяг. Дадай яшчэ адну палоску — і мы запазычвалі суседняй краіны сцяг. Дык няўжо ў нас не было сваёй гісторыі? Няўжо мы хацелі падагнаць сваю гісторыю і сваю краіну пад Літву або Польшчу? І як актуальна гэта сёння гучыць!»

Насамрэч, чырвона-зялёны сцяг і герб-вянок былі прыдуманыя ў савецкі час па адзіным для ўсіх «саюзных рэспублік» шаблоне.

Аргумент «падобнасці» не вытрымлівае ані геральдычнай, ані навуковай крытыкі. На сцягах Расіі, Францыі, Нідэрландаў і Чэхіі тры аднолькавыя колеры ў розных спалучэннях? А расійскі, польскі, нямецкі арлы ўзыходзяць, імаверна, да сімвалаў Рымскай імперыі.

Чытайце таксама: Сапраўдныя беларускія сімвалы: вось што трэба ведаць пра Пагоню і БЧБ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
98
Ха-ха
14
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
25
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930