Знайсці
09.05.2022 / 00:43РусŁacБел

Памяць пра Вялікую Айчынную — апошняе прыстанішча нягоднікаў

Лукашысцкі рэжым не можа пахваліцца ні эканамічнымі, ні культурнымі дасягненнямі, не мае і праекта будучыні. Мегалакульт Вялікай Айчыннай пакліканы адцягнуць увагу людзей ад той ідэйнай пустэчы, сярод якой яны жывуць, піша Васіль Гарбацюк.

Мінск, Серабранка. Чалавек трымае самаробны плакат. 

Сёння — Дзень Перамогі. Свята, сапраўдны сэнс якога сказіла дыктатура.

На 28-м годзе кіравання Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі распачалі справу аб генацыдзе беларускага народа. 27 гадоў генацыд не турбаваў, але як толькі Еўропа ўступілася за рэпрэсаваных беларусаў, выцягнулі генацыд. І ўжо не нацысты вінаватыя ў тым генацыдзе, ужо цэлы Захад, уся Еўропа! Брытанцы ўжо вінаватыя ў генацыдзе і амерыканцы. Ну а палякі, украінцы, літоўцы і латышы то годзе й казаць. 

Пуцін замахнуўся ліквідаваць Украіну як дзяржаву, расчляніць на вобласці (а за імі прыйшла б чарга і беларусаў, таксама ж народ «імя Леніна», у яго тэрміналогіі), і лукашэнкаўцы дысцыплінавана пастроіліся на баку агрэсара ў новай крывавай імперыялістычнай вайне, рыхтык сатэліты гітлераўскай Германіі на баку Рэйха. І «ўрокі прошлого» не перашкодзілі «роўна ў чатыры часа» ўдарыць ракетамі па Кіеве.

28 гадоў кіруе Беларуссю Аляксандр Лукашэнка, і чым ён можа пахваліцца? Краіна — адна з найбяднейшых у Еўропе, палітычны рэжым набыў фашысцкі характар, мы самая несвабодная краіна кантыненту, з культурай і мовай — катастрофа. Рэжым не мае і праекта будучыні. Затое 77 гадоў назад «мы» — хоць насамрэч не вы — перамаглі. Далёкая перамога выкарыстоўваецца для апраўдання ўсяго таго, сярод чаго мы жывём. І для апраўдання нянавісці да іншых народаў, што самае страшнае.

Мегалакульт Вялікай Айчыннай пакліканы адцягнуць увагу людзей ад той ідэйнай пустэчы, сярод якой яны жывуць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера