Знайсці
09.05.2022 / 21:35РусŁacБел

Па Адэсе былі выпушчаны тры ракеты. У гэты час з візітам там знаходзіўся прэзідэнт Еўрапейскай рады

Украінскія вайскоўцы паведамляюць, што па Адэсе былі выпушчаны тры ракеты.

Усе яны былі выпушчаны самалётам Ту-22. Па інфармацыі аператыўнага камандавання «Поўдзень», разбурана пяць будынкаў турыстычнай інфраструктуры. Ёсць двое пацярпелых. Але іх можа быць болей — працягваецца разбор завалаў.

У гэты час у Адэсе знаходзіўся прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль.

Фота: Твітар Дзяніса Шмыгаля

«Афіцыйная частка нашай сустрэчы сёння была перарвана паветранай трывогай і ракетамі, выпушчанымі агрэсам каля Адэсы. Выкарыстана кожная хвіліна ў бомбасховішчы для вырашэння сумесных задач: як спыніць Расію і аднавіць Украіну», — напісаў у твітары прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930