Знайсці
10.05.2022 / 14:48РусŁacБел

«А яго ўсё роўна на адну лаўку з Пуціным». Цыганкоў патлумачыў антызаходнія выпады Лукашэнкі на парадзе Перамогі

«Пакіньце нас у спакоі!» Гэта, бадай, адзін з асноўных тэзісаў Лукашэнкі падчас прамовы. «Не перашкаджайце нам катаваць уласных грамадзян, знішчаць усё жывое, красці выбары і дзярбаніць краіну». Журналіст Віталь Цыганкоў — пра агрэсіўны выступ Лукашэнкі на парадзе 9 мая.

«Тэзіс не новы. Але сёння Лукашэнка, выступіў, бадай, з найбольш агрэсіўнай антызаходняй прамовай за ўвесь час свайго кіравання.

Не выключаю, што яго раз'юшыла нядаўняя заява лідараў вялікай сямёркі — «Мы прыкладзём усе намаганні, каб прыцягнуць прэзідэнта Пуціна і архітэктараў і саўдзельнікаў гэтай агрэсіі, уключаючы рэжым Лукашэнкі ў Беларусі, да адказнасці за іх дзеянні ў адпаведнасці з міжнародным правам».

Уявіце сабе, некалькі тыдняў ён усім даказвае, што «гэта не я», што Беларусь ні пры чым да агрэсіі, у нядаўнім інтэрв'ю Associated Press быў больш міралюбным за Чэмберлена ў Мюнхене — а яго за гэта ўсё роўна на адну лаўку з Пуціным.

Людзі ўжо пачалі абмяркоўваць, ці не пачынае Лукашэнка «пераабувацца» (што я, напрыклад, лічу, абсалютна стратэгічна немагчымым, ён ужо ніколі не «пераабуецца») — а тут «прыцягнуць да адказнасці».

Вось яго і панесла — «крывадушнікі, мярзотнікі», «дзе паслы?»

І так прыкольна, калі ён у сваёй прамове звяртаецца да «народаў Захаду», бо «вашы ўлады не скажуць вам сапраўднай праўды». Цалкам лагічна для лектара таварыства «Знание», які ў Лукашэнкі нікуды не падзеўся».

На Дзень Перамогі Лукашэнка выступіў з агрэсіўнай прамовай, зневажаў Украіну і краіны Захаду

 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера