Знайсці
10.05.2022 / 17:00РусŁacБел

У Расіі губернатарапад — пяцёра падалі ў адстаўку. Магчыма, гэта не канец

10 мая кіраўнікі пяці рэгіёнаў Расіі абвясцілі пра сваю адстаўку. Адстаўкі нібыта планавыя і адбыліся праз тое, што выйшаў тэрмін паўнамоцтваў гэтых губернатараў, піша «Медуза».

Пра сыход з пасад ці пра невылучэнне на наступных выбарах абвясцілі губернатары:

  • Томскай вобласці Сяргей Жвачкін;
  • Кіраўскай — Ігар Васільеў;
  • Саратаўскай — Валерый Радаеў;
  • Разанскай — Мікалай Любімаў;
  • кіраўнік Марый Эл Аляксандр Еўсціфееў.

Ці канец гэта, пакуль не вельмі зразумела.

Паводле крыніц «Медузы», першапачаткова кіраўнікі рэгіёнаў мусілі абвясціць пра адстаўку ў лютым-сакавіку, але адклалі гэта з-за пачатку вайны Расіі ва Украіне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930