Знайсці
10.05.2022 / 18:43РусŁacБел

Reuters: Расія стаяла за кібератакай на спадарожнікавую інтэрнэт-сетку ва Украіне

Расія суправаджала ўварванне ва Украіну 24 лютага адключэннем тысячы мадэмаў. У гэтым сыходзяцца разведкі Вялікабрытаніі, Канады і ЕС.

«Гэтая кібератака аказала значны ўплыў, выклікаўшы невыбарныя перабоі ў сувязі паміж некалькімі дзяржаўнымі органамі, прадпрыемствамі і карыстальнікамі ва Украіне, а таксама закранула некалькі дзяржаў — членаў ЕС», — гаворыцца ў заяве Рады ЕС.

Брытанскі Нацыянальны цэнтр кібербяспекі (NCSC) лічыць, што асноўнай мэтай расійскай атакі былі ўкраінскія вайскоўцы, але яна таксама парушыла працу ветраных электрастанцый і карыстальнікаў інтэрнэту ў Цэнтральнай Еўропе.

Як адзначае Reuters, Расія адмаўляе, што праводзіць наступальныя кібераперацыі, і не адказвае на запыты па каментары.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930