Знайсці
10.05.2022 / 21:33РусŁacБел

Палітзняволеная пенсіянерка Алена Гнаўк ужо больш за 10 дзён галадае ў СІЗА

Пра галадоўку ў СІЗА 64-гадовай пенсіянеркі Алены Гнаўк паведамілі ў Instagram яе дзеці. Паведамляецца, што галадоўку жанчына пачала з-за абмежаванняў у перапісцы.

Алена Гнаўк — пенсіянерка з Брэста, асуджаная на тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ сумарна паводле «карагоднай» справы ў Берасці і за абразу Аляксандра Лукашэнкі.

Ужо на «хатняй хіміі» яе зноў затрымалі і змясцілі ў СІЗА. Цяпер Гнаўк абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі — 367 («Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Беларусі») і 369-1 («Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»).

Згодна з матэрыяламі справы, Гнаўк 23 лістапада 2021 года размясціла ў сацыяльных сетках Facebook і Instagram «загадзя ілжывыя звесткі аб прававым становішчы замежных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь, што было накіравана на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам». У пастах Алена распавядала пра курдскія сем’і і становішча мігрантаў у Беларусі.

Пенсіянерцы пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
8
Абуральна
8
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930