Знайсці
10.05.2022 / 22:16РусŁacБел

Украіна спыніць траціну транзіту расійскага газу ў Еўропу

Аператар газатранспартнай сістэмы Украіны (АГТС) паведаміў пра спыненне з 11 мая транзіту траціны расійскага газу ў Еўропу. Прычынай названы пераход тэрыторыі, на якой размешчаная адна з кампрэсарных станцый, пад кантроль луганскіх сепаратыстаў. «Газпраму» прапанавана перанакіраваць транзітную плынь. Адказнасць за спыненне транзіту ўкраінскі бок усклаў на Расію, піша Радыё Свабода.

Сцвярджаецца, што аператар не можа ажыццяўляць аператыўны кантроль за кампрэсарнай станцыяй «Навапскоў». Паводле заявы АГТС, умяшанне Расіі ў тэхналагічныя працэсы і несанкцыянаваны адбор газу «паставілі пад пагрозу стабільнасць і бяспеку працы ўсёй украінскай газатранспартнай сістэмы».

АГТС Украіны таксама паведаміў аб спыненні з серады транзіту газу праз газаразмеркавальную станцыю «Сахранаўка» ў Луганскай вобласці.

Для паставак газу ў Еўропу магчымы часовы перанос «недаступных магутнасцяў» з «Сахранаўкі» на пункт злучэння «Суджа», што на падкантрольнай украінскім войскам тэрыторыі, адзначыў аператар. У АГТС дадалі, што кампанія неаднаразова папярэджвала «Газпрам» аб спыненні транзіту з прычыны «ваеннай аперацыі» і патрабавала спыніць умяшанне ў працу аб’ектаў, але гэтыя патрабаванні былі праігнараваныя.

У той жа час афіцыйны прадстаўнік «Газпрама» Сяргей Купрыянаў, каментуючы заяву АГТС Украіны, падкрэсліў, што ў «Газпраме» форс-мажорных абставінаў не бачаць.

«Газпрам» заяўляе, што не атрымаў якіх-небудзь пацверджанняў абставінаў форс-мажору, не бачыць ніякіх перашкод для працягу працы ў ранейшым рэжыме. Украінскія спецыялісты, маўляў, увесь гэты час спакойна працавалі на ГРС «Сахранаўка» і КС «Навапскоў» і працягваюць гэта рабіць, транзіт праз «Сахранаўку» забяспечваўся ў поўным аб'ёме, ніякіх нараканняў ад контрагентаў не было і няма», — сказана ў заяве Купрыянава.

У «Газпраме» да таго ж лічаць, што прапанаваны ўкраінскім бокам варыянт з пераносам аб'ёмаў на ГРС «Суджа», зыходзячы з Расійскай патокавай схемы, тэхналагічна немагчымы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
9
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930