Знайсці
10.05.2022 / 23:53РусŁacБел

Вынесены чарговы прысуд за каментар у бок міліцыянта, што карцінна ўпаў падчас пікета Ціханоўскага 

У судзе Баранавіч і Баранавіцкага раёна вынесены прысуд выхавацельніцы дзіцячага садка Святлане Анціпкінай. Суддзя Юліяна Шчэрба прызнала жанчыну вінаватай паводле арт. 369 КК і агучыла прысуд: 1,5 года «хатняй хіміі», піша «Вясна». Абвінавачвалася яна за негатыўны каментар у бок міліцыянта, што апынуўся на зямлі падчас перадвыбарчага пікета ў Гродне 29 мая 2020 года, на якім быў затрыманы Сяргей Ціханоўскі.

«Пацярпелы» міліцыянт Уладзімір Казлоўскі

Паводле версіі абвінавачання, жанчына ў «Аднакласніках» пакінула «зняважлівы каментар, які ўтрымліваў ненарматыўную форму рэчавага выказвання» пад допісам з фотаздымкам старшага лейтэнанта міліцыі Ленінскага РАУС горада Гродна Уладзіміра Казлоўскага, якога прызналі пацярпелым па справе. Свае маральныя пакуты ад гэтага каментара міліцыянт ацаніў у 1500 рублёў.

Гэта не першы суд пасля падзей 29 мая 2020 года з удзелам Казлоўскага. Ён быў прызнаны пацярпелым на судовых працэсах па справах Дзмітрыя Фурманава, Яўгена Разнічэнкі, Уладзіміра Кнігі, Руслана Літвіна, Андрэя Васілеўскага, Аляксандра Анташкевіча. Агулам яны выплацілі міліцыянту ўжо 5500 рублёў маральнай кампенсацыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
30
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930