Знайсці
11.05.2022 / 18:09РусŁacБел

Херсон хочуць далучаць да Расіі нават без рэферэндуму. Украінцы кажуць, што хацець можна — хоць да Марса

У Херсонскай вобласці не плануюць праводзіць рэферэндум аб «далучэнні» да Расіі, а хочуць аформіць гэта проста праз указ Пуціна. Афіцыйная пазіцыя Крамля няўцямная, а ў Кіеве кажуць, што ўсё гэта пустое, бо ўкраінцы маюць намер неўзабаве вызваліць Херсон з-пад акупацыі.

Акупацыйныя ўлады Херсонскай вобласці збіраюцца звярнуцца да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з просьбай «уключыць» рэгіён у склад Расіі, паведамляюць расійскія агенцтвы са спасылкай на «намесніка кіраўніка ваенна-цывільнай адміністрацыі» Кірыла Страмавусава. Прытым ніякіх рэферэндумаў рабіць не хочуць. 

«Ніякіх ХНР на тэрыторыі Херсонскай вобласці стварацца не будзе, рэферэндумаў не будзе. Гэта будзе адзін указ на падставе звароту кіраўніцтва Херсонскай вобласці да прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, і будзе просьба ўвесці вобласць у склад паўнавартаснага рэгіёна Расійскай Федэрацыі», — прыводзяць яго словы расійскія СМІ.

У планах акупацыйных уладаў «з нуля» стварыць пенсійную і банкаўскую сістэму. «Украінскі бок не дасць рэестр пенсіянераў. Выбудуем банкаўскую сістэму. Тады пяройдзем, калі зможам надзяляць людзей грамадзянствам РФ. Нікога прымушаць не будзем», — сказаў Страмавусаў.

У сваю чаргу, прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў казаў пра гэтую праблему «абцякальна». Паводле яго, «рашэнне аб звароце да Расіі з просьбай прыняць Херсонскую вобласць у склад РФ павінны прымаць жыхары гэтага рэгіёна». Бо, маўляў, «падобныя лёсавызначальныя рашэнні павінны мець абсалютна выразную юрыдычную падаплёку, абгрунтаванне, быць абсалютна легітымнымі так, як гэта было ў выпадку з Крымам».

У той жа час дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк, каментуючы жаданне акупацыйных уладаў Херсоншчыны далучыць рэгіён да Расіі, напісаў, што

«ўкраінская армія вызваліць Херсон, якія б гульні слоў не выстройвалі акупанты». А самі яны могуць прасіцца аб далучэнні хоць да Марса, хоць да Юпітэра.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930