Знайсці
11.05.2022 / 19:22РусŁacБел

Адныя «развалілі», іншыя «захавалі». Як гэта выглядае ў лічбах?

Калі мы чуем, што вайна ва Украіне можа прывесці да сусветных праблемаў з харчаваннем, то лічым гэта яўным перабольшаннем. Асабліва калі гадамі слухаць з расійскай і беларускай прапаганды пра развал усяго, і асабліва сельскай гаспадаркі ва Украіне. Рэальна ж роля Украіны ў сусветным харчовым рынку даволі істотная, а сельская гаспадарка расце імкліва і ў колькасці, і ў якасці, піша Віталь Цыганкоў.

За апошнія гады Украіна выйшла на 4 месца па экспарце пшаніцы, ідучы за такімі вялізнымі па тэрыторыі краінамі, як Расія, Канада, ЗША. З'яўляецца таксама адным з лідараў па экспарце кукурузы. За 2021 год Украіна сабрала рэкордныя 107 мільёнаў тон збожжавых, з іх пшаніцы — 32 мільёны. Каля 80 працэнтаў сабранай пшаніцы ідзе на экспарт.

Калі слухаць лукашэнкаўскую прапаганду, то там усё развалена, усё захапілі алігархі. Пры гэтым усе апошнія гады Украіна павялічвае і ўраджайнасць (цяпер 46 цэнтнераў), і валавы аб’ём. 

А тым часам у Беларусі кожны год гераічна, пад гукі селектарных нарадаў і Дажынак, збіраюць 6—7 мільёнаў тон. Пшаніцы там звычайна 2,5 мільёна тон. Але для вырабу добрага хлеба Беларусь вымушаная купляць пшаніцу за мяжой. 

Важна не пераблытаць. Там, дзе «ўсё развалілі» ў сельскай гаспадарцы — 107 мільёнаў тон, там, дзе ўсё «захавалі» — 7 мільёнаў (тэрыторыя Беларусі ў 3 разы меншая за ўкраінскую, ураджай — у 15 разоў меншы).

Для далейшага параўнання, варта нагадаць, што ў маленькай Літве (тэрыторыя ў тры разы меншая за беларускую), дзе, паводле Лукашэнкі, увогуле нікога не засталося, а сельская гаспадарка ў поўным заняпадзе, бо «распусцілі калгасы», збожжавых у 2021-м сабралі як у Беларусі — 7 мільёнаў.

Ураджайнасць пшаніцы ў Літве ў 2021-м — 56 цэнтнераў. Ва Украіне, нагадаю, 46 цэнтнераў. У Беларусі? У 2021 — 30,5 цэнтнераў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
2
Ха-ха
31
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930