Знайсці
12.05.2022 / 15:08РусŁacБел

Суд над Бабаком: сумленнаму пракурору, які заводзіў праверку дзеянняў сілавікоў, далі 4 гады калоніі

У Мінскім гарадскім судзе скончыўся закрыты працэс над былым памочнікам пракурора Першамайскага раёна сталіцы Яўгенам Бабаком. Ён абвінавачваўся па ч. 1 арт. 342 (групавыя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 130 (распальванне варожасці). Суддзя — Валянціна Зянькевіч. Абвінаваўца на судзе — сумна вядомая Аліна Касьянчык. Бабак атрымаў 4 гады калоніі. 

Бабак стаў вядомы тым, што ў жніўні 2020-га ініцыяваў праверку дзеянняў людзей у форме ДАІ, якія збілі байкераў ва Уруччы ноччу 11 жніўня. Праверцы, аднак, не далі ходу, а самога Бабака прымусілі звольніцца.

10 чэрвеня 2021 года кватэру Бабака разграмілі, а яго арыштавалі. Спачатку на суткі, а потым і па крымінальным артыкуле.

На пачатку суда Бабак іранізаваў, што незадоўга да затрымання планаваў пераехаць у Кіеў. Таму цяпер лічыць, што пакуль можна і пасядзець, бо іначай давялося б ваяваць. 

Разграмілі кватэру экс-пракурора Бабака. Яго самога затрымала міліцыя па адміністрацыйнай справе 

«Менш за 1 км ад вас»: акаўнт палітвязня Яўгена Бабака з'явіўся ў Ціндары

Экс-пракурора Бабака будуць судзіць па двух артыкулах: 342 і 130. Ён сказаў, каму ахвяраваць замест яго

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
10
Абуральна
35
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930