Знайсці
12.05.2022 / 15:51РусŁacБел

«Гэта сюррэалізм». Дарʼя Данілава, асуджаная па справе TUT.by, зʼехала з Беларусі і распавяла пра сябе

Дарʼя Данілава, менеджар TAM.BY, дырэктар RocketData, зʼехала з Беларусі ў Батумі. Пра гэта яна распавяла ў Facebook.

«Самае трапнае слова для ўсяго таго, што адбылося са мной — гэта сюррэалізм, але галоўнае, што я на волі, бадзёрая, здаровая, поўная энергіі і жадання жыць сваё цудоўнае і ўжо сапраўды не сумнае жыццё далей. Як той казаў, будзе што расказаць унукам», — напісала Дар’я.

Цяпер яна ў Батумі.

«Я прыляцела ў Батумі, і нарэшце праз год абняла каханага мужа і брата, а ўвогуле, нас тут цэлая банда, і хутка стане яшчэ больш. Планую тут правесці лета. Пакуль узяла адпачынак, і месяц-два буду адпачываць і аднаўляцца. Далей пакуль дакладнага плана няма, але сапраўды буду ў нейкай форме працягваць развіваць Rocketdata, планую злятаць у «тур» па сябрах, якія цяпер раскіданыя па ўсім свеце, і з усімі паабдымацца», — напісала яна.

У сваім пасце Дарʼя Данілава падзякавала ўсім, хто пісаў ёй лісты і падтрымліваў, і адзначыла, што за час, праведзены ў СІЗА, яна прачытала каля 50 кніг, да якіх не даходзілі рукі, схуднела на 10 кілаграмаў і стала ўладальніцай ідэальнага прэса.

«Вяртаюся паступова да нармальнага жыцця пасля самага трэшовага года ў сваёй гісторыі», — напісала яна.

Апошні год Дарʼя правяла ў СІЗА КДБ, а потым у СІЗА на Валадарскага па абвінавачванні ў дапамозе ва ўхіленні ад выплаты падаткаў па справе TUT.BY. Праз 10 месяцаў гэтае абвінавачванне з яе знялі, але прад'явілі «народны» артыкул 342 за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах пасля выбараў 2020 года. Па гэтым артыкуле асудзілі, і 25 красавіка яна выйшла з залы суда, атрымаўшы прысуд 1 год і 4 месяцы калоніі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера