Знайсці
12.05.2022 / 18:58РусŁacБел

У Кіеве засумняваліся, ці варта мяняць «варожыя» назвы станцый метро похапкам

У Кіеве хацелі памяняць назвы станцый метро, звязаных з варожымі краінамі, у хуткім тэмпе, але кіраўнік «Рады па урбаністыцы Кіева» Віталь Селік перакананы, што з гэтым не трэба спяшацца, а варта прыцягнуць да абмеркавання шырокае кола экспертаў. Сярод іншага праблемы і з перайменаваннем станцыі метро «Мінская», піша УНІАН.

Спецыялісты лічаць, што назвы станцый метро павінны быць цесна звязаны з назвамі вуліц і аб'ектаў, якія знаходзяцца паблізу. У Кіеве ёсць Варшаўскі жылы масіў, аднак размешчаны ён за 6 кіламетраў ад гэтай станцыі метро, у адрозненне ад Мінскага, які знаходзіцца побач.

Ёсць праблемы і з перайменаваннем станцыі «Плошча Льва Талстога». Урбаніст адзначае, што ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам станцыю метро можна называць імем чалавека толькі тады, калі побач ёсць адпаведны геаграфічны аб'ект. Побач са станцыяй «Плошча Льва Талстога» ёсць і сама плошча з такой назвай. Таму ў выпадку перайменавання станцыі метро, прыйдзецца пераназываць і саму плошчу.

«Для таго, каб іх (станцыі метро — рэд.) назваць, трэба прыцягваць шырокае кола экспертаў. Не толькі кіевазнаўцаў або гісторыкаў, але і юрыстаў, філолагаў, магчыма, нават паэтаў і мастакоў. Калі рашэнняў будзе два ці тры — толькі ў такім выпадку варта падаваць іх на галасаванне гараджан», — кажа Селік.

Паводле яго пераканання, калі дэпутаты і прагаласуюць за перайменаванне па тых прапановах, якія ўжо ёсць, то праз 2—3 гады іх прыйдзецца зноў мяняць, каб прывесці ў адпаведнасць.

«Цяпер экспертнае кола ўжо вядзе дыскусію і з дэпутатамі, якія непасрэдна будуць галасаваць, і з членамі камісіі па перайменаванні, каб пачаўся экспертны працэс і можна было падысці да кожнай назвы станцыі асобна», — адзначыў Селік.

Раней кіеўскія ўлады правялі апытанне аб перайменаванні 5 станцый метро, звязанымі з Расіяй і Беларуссю. На думку грамадзян, станцыя «Берасцейская» цяпер павінна насіць назву «Бучанская», «Плошча Льва Талстога» — «Васіля Стуса», «Герояў Дняпра» — «Герояў Украіны», «Мінская» — «Варшаўская», а «Дружбы народаў» — «Батанічная».

Чытайце таксама:

Кіеўскі метрапалітэн запусціў галасаванне за новыя назвы для станцый, найменні якіх звязаныя з Расіяй і Беларуссю. У «Мінскай» і «Берасцейскай» ёсць шанцы застацца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера