Знайсці
12.05.2022 / 20:29РусŁacБел

Дзе хочуць працаваць беларусы?

Сэрвіс па пошуку працы і персаналу rabota.by прааналізаваў запыты карыстальнікаў, зробленыя ў першым квартале 2022 года, і расказаў сярод іншага, у якіх кампаніях хочуць працаваць беларусы.

У пошукавых запытах суіскальнікаў на rabota.by першыя пяць радкоў занялі рытэйлеры, прычым як афлайн-сеткі крам, так і сегмента e-com.

Найбольш прывабнымі працадаўцамі з'яўляюцца 21vek.by, E-dostavka.by, Група кампаній Армтек, Дабраном і Грынрозніца ГК РАПА.

Сярод найпапулярнейшых прафесій — кіроўца, бухгалтар, адміністратар, прадавец, інжынер.

Сярод тыпаў працадаўцаў з вельмі заўважнай перавагай наперадзе інфармацыйныя тэхналогіі, далей ідуць рознічны гандаль, перавозкі і лагістыка, будаўніцтва і сфера вытворчасці тавараў народнага спажывання.

Што да сфераў дзейнасці, то тут у топах працоўны персанал, транспарт і лагістыка, продажы, адміністрацыйны персанал і пачатак кар'еры.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера