Знайсці
12.05.2022 / 21:57РусŁacБел

Украіна зноў будзе даваць беларусам віды на жыхарства

Ва Украіне адновяць выдачу дазволаў на пастаяннае і часовае пражыванне грамадзянам Беларусі. Пра гэта на брыфінгу ў чацвер паведаміла кіраўнік Дзяржаўнай міграцыйнай службы Украіны Наталля Навуменка, піша zerkalo.io.

Наталля Навуменка

Чыноўніца адзначыла, што пасля пачатку вайны ў міграцыйнай службы была «паўза» ў абслугоўванні грамадзян Расіі і Беларусі. Цяпер жа ёсць разуменне адносна далейшага падыходу да грамадзян Расіі, паколькі яна афіцыйна прызнана ў Украіне краінай-агрэсарам.

«Наконт грамадзян Беларусі — такога афіцыйнага прызнання няма. Але мы мелі пэўную колькасць асоб, якія маглі ўяўляць цікавасць для нашых спецслужбаў, таму што незразумела, чым яны займаліся на тэрыторыі Украіны.

Тым не менш, палітыка адносна грамадзян Беларусі на дадзены момант не змянілася. Мы будзем у найбліжэйшы час аднаўляць прыняцце дакументаў і афармленне дакументаў гэтай катэгорыі грамадзян», — сказала Навуменка.

Што тычыцца грамадзян Расіі, працягнула яна, то тыя з іх, хто ўжо мае дазвол на часовае або пастаяннае пражыванне, працягваюць знаходзіцца ва Украіне на законных падставах і «могуць бесперашкодна ажыццяўляць уезд і выезд з тэрыторыі Украіны праз кантраляваныя пункты пропуску». Пра беларусаў нічога адмыслова не казалася, але яўна ў іх будзе прынамсі не менш правоў, чым у расіян.

Пры гэтым, па словах чыноўніцы, міграцыйная служба разам з праваахоўнымі органамі цяпер праводзяць «поўны аўдыт «таго, наколькі абгрунтавана выдаваліся расіянам віды на жыхарства, дазволы на іміграцыю і атрыманне грамадзянства, каб «вылучыць тых, хто можа весці дзейнасць супраць Украіны». Зараз вядзецца распрацоўка адпаведных прававых актаў.

Што тычыцца надання грамадзянства беларускім і расійскім добраахвотнікам, якія ваююць на баку Украіны, па спрошчанай працэдуры, то Навуменка адзначыла, што гэтае пытанне яшчэ да пачатку вайны было паспяхова ўрэгулявана ў заканадаўстве.

Усяго ва Украіне афіцыйна жывуць больш за 150 тысяч грамадзян Расіі і Беларусі, дадала кіраўнік міграцыйнай службы Украіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930