Знайсці
12.05.2022 / 23:05РусŁacБел

Расія ўжо не згодная і на ўступленне Украіны ў Еўрасаюз

Пазіцыя Расіі з нагоды жадання Кіева ўступіць у Еўрасаюз змянілася, цяпер яна падобная да пазіцыі па ўступленні Украіны ў НАТА. Пра гэта заявіў намеснік пастаяннага прадстаўніка Расіі пры ААН Дзмітрый Палянскі ў інтэрв'ю выданню UnHerd.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі са старшынёй Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен падчас яе візіту ў Кіеў. Фота: Ukrainian Presidential Press Service, Reuters

У адказ на пытанне журналіста аб пазіцыі Расіі па ўступленні Украіны ў ЕС Палянскі сказаў, што яе пазіцыя змянілася пасля заявы кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі Жазэпа Барэля аб тым, што «гэтая вайна павінна быць выйграная на палях бітваў».

Па словах Палянскага, пазіцыя Расіі па Украіне таксама зведала змены пасля павелічэння паставак зброі з боку ЕС, які «зрабіўся больш падобным да НАТА».

Украіна афіцыйна падала заяўку на ўступленне ў Еўрасаюз 28 лютага. Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба ў інтэрв'ю Financial Times 10 мая сказаў, што ягоная краіна разлічвае атрымаць статус кандыдата на ўступленне ў Еўразвяз ужо ў чэрвені. Для гэтага ўсе 27 дзяржаў-членаў Саюза павінны даць на гэта сваю згоду. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
44
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930