Знайсці
12.05.2022 / 23:56РусŁacБел

Сенатар ад штата Кентукі заблакаваў законапраект аб выдзяленні Украіне дапамогі амаль на 40 мільярдаў даляраў

Сенатар-рэспубліканец ад Кентукі Рэнд Пол аднаасобна заблакаваў законапраект аб выдзяленні Украіне дапамогі амаль на $ 40 млрд. Ён зрабіў гэта не таму, што прынцыпова супраць дапамогі Украіне. Але кажа, што баіцца паўтарэння сумнага вопыту Афганістана і хоча змены фармулёвак, каб за выкарыстаннем дапамогі быў большы нагляд, паведамляе The Wall Street Journal.

Рэнд Пол сказаў у сваім выступленні: 

«Я даваў прысягу Канстытуцыі ЗША, а не якой-небудзь іншай краіны. І якімі б добрымі ні былі прычыны, мэта майго офіса — нацыянальная бяспека ЗША. Мы не можам выратаваць Украіну, падрываючы пры гэтым эканоміку ЗША.

Вы не можаце выкінуць усе 40 мільярдаў даляраў без якога-небудзь нагляду.

Калі ў нас быў спецыяльны Генеральны інспектар, якога мы прызначылі па Афганістане, гэта не спыніла ўсе растраты, але, прынамсі, гэта прымушае злодзеяў двойчы падумаць перад крадзяжом грошай», — сказаў Пол, пералічыўшы праблемы ЗША з цэнамі на бензін, электраэнергію і інфляцыю.

Сенатар настойвае на тым, каб у законапраект былі дададзеныя фармулёўкі, якія ўзмацнялі б нагляд за грашыма і зброяй, якія ЗША адпраўляюць ва Украіну.

«Адпраўка ўзброенай дапамогі Украіне — гэта не якая-небудзь дабрачыннасць. Гэты канфлікт мае прамыя і сур'ёзныя наступствы для нацыянальнай бяспекі», — запярэчыў Полу лідар дэмакратычнай меншасці ў Сенаце Мітч МакКоннэл.

Сам Рэнд Пол у каментарыі выданню The Mark Reardon Show падкрэсліў:

«Я сімпатызую Украіне; я жадаю ім поспеху і хачу, каб яны перамаглі расіян, выціснулі іх са сваёй краіны. Але мы таксама павінны быць занепакоеныя нашай дзіўнай і двухсэнсоўнай інфляцыяй тут, а гэта толькі пагоршыць сітуацыю».

Пакуль што прыняцце рашэння пераносіцца як мінімум да наступнага тыдня.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
15
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930