Знайсці
13.05.2022 / 13:14РусŁacБел

Як лепей абараніць сябе ад сонца?

Як бы ні падманвала нас надвор’е, але да лета засталося менш за тры тыдні. Набліжаецца той самы час, калі і ў горадзе, і тым больш на адпачынку вельмі важна абараняць сваю скуру ад небяспечных сонечных прамянёў. Вось асноўныя рэкамендацыі пра тое, што вам у гэтым дапаможа.

Фота: pixabay.com

Ультрафіялет пастаянна трапляе на Зямлю ад Сонца. Пры гэтым узровень ультрафіялетавых прамянёў групы В мацнейшы летам, калі сонца свеціць найбольш ярка, але ўзровень іншых ўтрафіялетавых прамянёў, групы А, мае адну і тую ж інтэнсіўнасць на працягу года, тлумачыць The Times.

Ультрафіялет уплывае на скуру розным чынам. Ён не толькі стварае ў тканках цела цяпло праз акісляльныя хімічныя рэакцыі, але і выклікае прамое пашкоджанне бялкоў і ДНК, што прыводзіць да распаду некаторых рэчываў (напрыклад, калагену) і стымуляцыі змяненняў у функцыі клетак.

Каб уратавацца ад ультрафіялету, можна насіць адзенне, якое прыкрывае цела, але ж для адкрытых частак цела найлепшым выбарам стане сонцаахоўная касметыка. Карыстанне ёй — першы і асноўны крок у абароне ад сонца. Выбірайце крэмы ці ласьёны з фактарам SPF не менш за 15, а па меркаваннях некаторых дэрматолагаў, і ўвогуле не менш за 30.

Такую касметыку трэба наносіць на скуру кожныя 90 хвілін, каб сапраўды атрымаць тую ступень абароны ад сонца, якая пазначана на банцы. Таксама эксперты раяць нанава ўжываць крэм ад сонца пасля плавання ці інтэнсіўнай фізічнай нагрузкі, калі вы шмат пацееце.

Шмат хто не выкарыстоўвае касметыкі ад сонца ў пахмурныя дні, і часам менавіта ў такія дні мы назіраем самыя моцныя сонечныя апёкі, бо нам здаецца, што навокал няма сонца. Але ж на самой справе і ў пахмурнае надвор’е ўсё яшчэ трэба ўжываць сонцаахоўную касметыку на адкрытых частках цела, бо шмат якія віды раку развіваюцца праз накапляльны ўплыў сонца. Бонус: ужыванне такой касметыкі запаволіць старэнне скуры.

Брытанскі дэрматолаг Анджалі Махта, з якім пагутарылі журналісты The Times, звяртае ўвагу на тое, што існуе два віды сонцаахоўнай касметыкі: мінеральныя і хімічныя сродкі. Мінеральная касметыка змяшчае ў сябе цынк і тытан і пачынае працаваць, як толькі трапляе на скуру, у той час як хімічныя сродкі абароны ад сонца трэба наносіць не менш за 20 хвілін да выхаду на вуліцу. Дактары раяць прывучыць сябе да штодзённага выкарыстання сонцаахоўнай касметыкі.

Ёсць сведчанні, што антыаксіданты (напрыклад, вітаміны С ці Е) павялічваюць устойлівасць скуры да ўздзеяння ўльтрафіялету. Таму, калі вы выкарыстоўваеце для скуры сыроваткі на аснове антыаксідантаў, гэта таксама можа трохі зніжаць шкоду ад знаходжання на сонцы. Сярод іншых рэкамендацый адзначым нашэнне галаўнога ўбору падчас знаходжання на сонцы, пазбяганне сонца ў час з 10 да 14 гадзін і знаходжанне ў цені.

Калі сонца шкодзіць скуры, на ёй з’яўляюцца прыкметы старэння: маршчыны і змены пігментацыі, дыфузнае пачырваненне, скура робіцца менш пругкай і больш грубай.

Крэмы ад загару небяспечныя пры кантакце з вадой з басейнаў

«Страшылкі» пра манікюр. Ці можа звыклая працэдура выклікаць рак, ВІЧ і іншыя сур'ёзныя захворванні?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера