Знайсці
13.05.2022 / 18:11РусŁacБел

Былы футбаліст Сяргей Раброў: Беларуская ўлада вінаватая адназначна, а да народа я прэтэнзій не маю 

Былая зорка кіеўскага «Дынама» і зборнай Украіны Сяргей Раброў даў інтэрв'ю Zerkalo.io, у якім сярод іншага расказаў пра тое, што ведае пра беларускую сітуацыю, і правёў выразную лінію паміж беларускай уладай і народам.

Сяргей Раброў. Фота: Reuters

Чытаць цалкам: https://news.zerkalo.io/cellar/14221.html?c

— Вы ў курсе, што адбываецца ў Беларусі?

— Безумоўна. Пасля выбараў у 2020 годзе гэта суцэльная прапаганда ў дзяржаўных СМІ. Плюс сілавы кантроль. Стаўленне ўлады да людзей у вас яшчэ больш жорсткае, чым у Расіі. За выхад з любым плакатам людзі атрымліваюць рэальны тэрмін, не кажучы ўжо пра нейкія мітынгі. Ясная справа, усе баяцца. Вельмі складана змагацца з рэжымам Лукашэнкі знутры.

— Спартоўцы павінны выказвацца і публічна падтрымліваць Украіну?

— У кожнага свой лёс. У Беларусі, як і ў Расіі, калі выкажашся, то, напэўна, трэба з'язджаць. Але не кожны мае магчымасць пабудаваць жыццё за мяжой. Чалавек наогул досыць слабы па натуры. Складана пераламаць сябе. Хто гэта зрабіў, пакінуў Беларусь яшчэ раней. А большасць тых, хто застаўся, веру, разумеюць сітуацыю, але вымушаныя маўчаць. Бо нават непублічных людзей прыцягваюць да адказнасці.

— Маўчаць і тыя, хто нарадзіўся ва Украіне, але даўно атабарыўся ў Беларусі: Зубрылава, Кушнір, Цупер…

— У маім разуменні гэта няправільна. Ва Украіне гінуць людзі, іх народ. Яшчэ мне смешна, калі хтосьці кажа, што яго не пыталіся. Сёння столькі мэсэнджараў і магчымасцяў выказаць сваю пазіцыю! Я, па-мойму, адзін такі заставаўся, у каго няма акаўнтаў у сацыяльных сетках. Вось і размаўляю звычайна напрамую.

— Вы вінаваціце беларусаў у вайне?

— Урад — адназначна. З тэрыторыі Беларусі, наколькі чытаў, выпусцілі сотні ракет. Заходзілі войскі. Але народ салідарны з Украінай. Былі прыклады партызанскай барацьбы. Некаторыя беларусы паехалі ваяваць за нашу краіну. Беларусы — прыстойныя людзі. У іх няма імперскіх амбіцый, як у расіян. Таму ніякіх прэтэнзій.

У мяне нямала знаёмых, прычым не толькі ў спорце. У кіеўскім «Дынама» гуляў з Сашам Хацкевічам і Валікам Бялькевічам, братамі [Уладзімірам і Міхаілам] Макоўскімі. Мы разам змагаліся на полі. З Аляксандрам звязваўся пасля пачатку вайны. Удзячны ўсім за падтрымку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930