Знайсці
14.05.2022 / 10:36РусŁacБел

Якія помнікі гісторыка-культурнай спадчыны будуць аднаўляць у Беларусі ў 2022 годзе

Якія помнікі гісторыка-культурнай спадчыны будуць аднаўляць і рэстаўраваць у Беларусі ў 2022 годзе, на прэс-канферэнцыі расказаў кансультант упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Генадзь Ходар.

Паводле яго слоў, у 2022 годзе плануецца правядзенне работ у Гальшанскім замку, палацавым комплексе ў Ружанах, рэканструкцыя стайні ў складзе ансамбля былога палаца Агінскіх у вёсцы Залессе Смаргонскага раёна, рамонт фасадаў і даху царквы абарончага тыпу ў вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна, рэканструкцыя капліцы ў вёсцы Закозель Драгічынскага раёна. Працягнуцца работы па рэканструкцыі і рэстаўрацыі ў Свята-Успенскім саборы ў Жыровічах, комплексе былой сядзібы ў вёсцы Волма Дзяржынскага раёна, Спаса-Праабражэнскай царквы і комплексе будынкаў езуіцкага калегіума ў Полацку, у Старым замку ў Гродне. Завяршэнне работ плануецца ў былым калегіуме езуітаў у вёсцы Юравічы Калінкавіцкага раёна, Косаўскім Палацава-паркавым ансамблі, Палацава-паркавым ансамблі і ў палацы Булгакаў у вёсцы Жылічы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930