Знайсці
14.05.2022 / 13:39

«Прычым так нахабна». Заснавальнік Байхелпа заўважыў за сабою сачэнне ў Вільні

Сузаснавальнік фонду By_Help Аляксей Лявончык расказаў пра два дзіўныя эпізоды ў аэрапорце літоўскай сталіцы.

На Аляксея Лявончыка ў Беларусі заведзеная справа «за фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці». Фота з яго сацсетак

«Сёння здарылася дзіўная гісторыя. Была сустрэча з раніцы ў аэрапорце, — расказвае ён. — Побач са столікам кавяранькі ўсю дарогу цёрся нейкі тып з барсеткай.

Ну, пагаварылі і пагаварылі, разышліся. Ледзь адышоў,

зразумеў, што пакінуў пасадачны талон на стале, вяртаюся і бачу: той тып яго, здаецца, фатаграфуе. Падыходжу — ён хавае тэлефон і робіць выгляд, што не пры дзялах».

Гісторыя мела працяг. 

«Заязджаю ў аэрапорт перад вылетам: ля стойкі труцца два тыпчыкі без рэчаў (без рэчаў! ну хоць багаж для выгляду бярыце!). Як я падышоў, то пачалі распытваць, а куды я лячу і ці лячу. Потым праводзілі поглядамі, як я ўвайшоў унутр зоны бяспекі», — расказвае Лявончык. 

Яму ўспомнілася, што Раман Пратасевіч перад пасадкай на рэйс «Раянэйра» ў Афінах пісаў, што перад пасадкай каля стойкі вакол яго таксама цёрся нейкі тып.

«Не ведаю, што гэта было, і, калі гэта былі «яны», на што яны разлічвалі. Самалёты над Беларуссю больш не лятаюць, угнаць не выйдзе. У аэрапорт я заехаў паглядзець, ці будзе хто там пасвіцца пасля ранішняй сцэны, — тлумачыць Лявончык. — А з зоны бяспекі можна спакойна выйсці праз шэнгенскія прылёты».

Аляксей удакладняе: ён разумеў, што гэтыя «тыпы» нічога зрабіць не могуць. Але гэта не нагода ігнараваць меры бяспекі.

«У памяці адклалася, што гэтыя «тыпы» былі апранутыя тыпова як беларускія гэбісты, — расказвае каардынатар дабрачынных ініцыятыў. — Але так шмат хто з мужчын апранаецца і ў Беларусі, і нават у Літве. Насцеражыла нейкая іх выпраўка, а таксама тое, што яны круціліся ў аэрапорце каля стойкі зусім без багажа. Прычым так нахабна: звычайна людзі ўсё ж стаяць далей ад стойкі, нават калі каго чакаюць, — распавёў Лявончык. — Гаварылі яны па-расейску. І калі я падышоў да стойкі, яны проста нахабна пачалі цікавіцца ў мяне: а вы куды леціце? Колькі квіток каштаваў?» — расказаў Лявончык «Нашай Ніве».

«Я нават не зразумеў спачатку сэнс такіх пытанняў, падумаў, можа гэта нейкія мужычкі, якія ніколі не ляталі? Бо стаяць такія, з прасцецкімі тварамі… Але яны рэальна неяк насядалі, хацелі ў пашпарт зазірнуць», — кажа ён.

У паліцыю ў аэрапорце Лявончык не звяртаўся, бо не меў калі. «Проста паслаў іх нахер і сказаў, каб адышлі на два метры», — кажа ён. 

Па яго словах, ніхто з калег па фондах раней з такім не сутыкаўся. «Хто мог ведаць пра сустрэчу ў аэрапорце і адкуль яны пра яе даведаліся, я трохі губляюся, — прызнае ён. — Мае тэлефоны не праслухоўваюць, гэта дакладна, бо інакш усе нашыя людзі, якія ў Беларусі, даўно селі б», — сказаў «Нашай Ніве» Лявончык. 

Ëн радзіць усім праціўнікам дыктатарскага рэжыму не забывацца пра базавыя меры бяспекі: «Заўсёды насіць ноўты і тэлефоны з сабою, не пакідаць у гатэлях. Заўсёды глядзець, ці не ўвязаўся хто за вамі». 

Чаму ён урэшце не паляцеў? «Я не паспяваў са сваімі справамі і таму загадзя меў намер здаць гэты білет, — тлумачыць Лявончык. — Але, калі б і не так, я б адназначна мяняў бы квіток і не садзіўся на гэты рэйс, нават хай самалёты і не лятаюць праз Беларусь», — мяркуе пра патрэбу перасцярогі заснавальнік фонду.

«Праўда, што яны маглі мне зрабіць у сітуацыі, калі самалёты больш не лётаюць цераз Беларусь? Проста ціснуць на нервы?» — задаецца пытаннем ён.

Аляксей Лявончык — беларус, які жыве ў Лондане.

Заснаваныя беларусамі замежжа фонды By_Help і By_Sol сабралі мільёны даляраў спачатку на барацьбу з кавідам, а пасля — на дапамогу ахвярам дыктатуры і людзям, якія выкрывалі выбарчыя фальсіфікацыі і парушэнні законнасці.

Лукашэнкаўцы разглядаюць гэтыя фонды як адну з галоўных пагроз сабе. Ад пачатку 2021 года арыштоўвалі і асуджалі на вялікія тэрміны зняволення ўсіх, хто дапамагаў Байхелпу і Байсолу перадаваць грошы пацярпелым ад рэпрэсій у 2020 — 2021. Пазней фонды былі абвешчаныя экстрэмісцкімі фарміраваннямі, за любую дапамогу ім пагражае турэмны тэрмін. Тым не менш, апошні збор Байсола — беларускім добраахвотнікам, якія бароняць Украіну, — сабраў ужо 133 тысячы еўра.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
6
Ха-ха
5
Ого
10
Сумна
6
Абуральна
81
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31