Знайсці
14.05.2022 / 15:36РусŁacБел

Шольц не ўбачыў зменаў у пазіцыі Пуціна пасля 80 дзён вайны

Канцлер Германіі Олаф Шольц, які правёў напярэдадні тэлефонную размову з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, не ўбачыў змяненняў у яго пазіцыі.

«Не» — сказаў Шольц. Адказваючы на пытанне, ці заўважыў ён змены ў пазіцыі Пуціна падчас пятнічнай тэлефоннай размовы.

«Зразумела адно: Расія не дасягнула ні адной з мэтаў вайны, згаданых у пачатку. Украіна не заваяваная, але абараняецца з вялікім майстэрствам, мужнасцю і самаахвяраваннем. NATO не адышла, а фактычна павялічыла свае сілы на ўсходнім флангу альянсу. А калі Фінляндыя і Швецыя далучацца да НАТА, альянс стане яшчэ мацнейшым. Самі расійскія вайскоўцы панеслі значныя страты, значна большыя, чым за дзесяцігоддзі кампаніі Савецкага Саюза ў Афганістане «, — дадаў канцлер.

Паводле яго слоў, Пуціну паступова павінна стаць зразумела, што адзіны выхад з гэтай сітуацыі — дамовіцца з Украінай.

«У любым выпадку Расея загнала сябе ў драматычную сітуацыю. Мы проста бачым, куды вядзе эканамічная ізаляцыя. Прэзідэнт Расеі павінен разумець, што здольнасць ягонай краіны здабываць выгаду з сусветнага прагрэсу заблакаваная, пакуль не наступіць сапраўдны мір».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930