Знайсці
14.05.2022 / 18:27РусŁacБел

Галоўчанка: Эканоміка цалкам здаровая, рэальныя даходы не падаюць, усе паказчыкі станоўчыя

Аптымістычную карціну развіцця эканомікі Беларусі намаляваў 14 мая прэм'ер-міністр краіны Раман Галоўчанка у інтэрв'ю тэлеканалу Аль-Арабія, перадае прэс-служба ўрада.

Галоўчанка падкрэсліў, што ў Беларусі ёсць «невялікае прасяданне» ў аб'ёмах выпуску і экспарту прадукцыі, якая трапіла пад сектаральныя санкцыі Еўразвяза, але гэта не страшна.

«Патрабуецца час на пераарыентацыю плыняў. Гэтым мы зараз вельмі шчыльна займаемся.

Тым не менш, сальда плацежнага балансу краіны станоўчае, сальда экспарту станоўчае, фінансавыя вынікі працы асноўных прадпрыемстваў эканомікі станоўчыя.

На гэта аказвае ўплыў, у тым ліку, і рост сусветных цэнаў, які адбываецца. Гэта значыць, мы дзесьці губляем у аб'ёмах вытворчасці і экспарту, але кампенсуем гэта за кошт больш высокіх цэнаў.

Сярэдняя рэнтабельнасць продажаў беларускіх прамысловых тавараў складае 8-9%. Гэтага дастаткова для таго, каб абслугоўваць крэдытныя абавязальніцтвы і выплачваць своечасова заработную плату, — сказаў Галоўчанка.

Паводле слоў прэм'ера, у Беларусі няма падзення рэальных даходаў насельніцтва, а дзяржавай своечасова выконваюцца ўсе сацыяльныя абавязальніцтвы.

«Тым не менш, мы разумеем, што трэба будзе вельмі сур'ёзная праца для таго, каб не даць сітуацыі пагоршыцца і, прынамсі, выйсці на тыя ж параметры працы, якія былі летась да ўвядзення гэтага сур'ёзнага санкцыйнага пакета», — рэзюмаваў прэм'ер-міністр. 

Нагадаем, што нядаўна Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі паведаміў, што гадавая інфляцыя ў краіне ў красавіку 2022-га складала ўжо 16,8% (у сакавіку была 15,9%).

Цэны на харчаванне ў Беларусі за год выраслі на 19%, на нехарчовыя тавары — на 18,6%, на паслугі — на 10,7%.

Месячная інфляцыя ў красавіку замарудзілася, яна складала 1,6% (у сакавіку — 6,1%). Цэны на харчаванне за месяц выраслі на 3,9%, на нехарчовыя тавары — на 0,7%.

З пачатку 2022 года (у студзені—красавіку) інфляцыя ў Беларусі склала 11,1%.

Чытайце таксама:

«З краіны з’язджаюць тысячы людзей з зарплатай 2500—3000 даляраў». Як адток айцішнікаў паўплывае на эканоміку

«Катастрофа». Эксперты пра скарачэнне насельніцтва Беларусі на 154 тысячы за два гады: «Гэта далёка не поўныя лічбы»

Эканаміст пра нашы перспектывы: Галодных бунтаў не будзе, але многія сутыкнуцца з беспрацоўем

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930