Знайсці
14.05.2022 / 20:27РусŁacБел

Новая прэзідэнтка Венгрыі асудзіла ўварванне Расіі ва Украіну. Яна з партыі Орбана

Новаабраная прэзідэнтка Венгрыі Каталін Новак падчас цырымоніі інаўгурацыі, якая адбылася сёння, асудзіла расійскае ўварванне ва Украіну і падтрымала ўступленне Украіны ў Еўрапейскі Саюз. Пра гэта паведаміла венгерскае выданне Telex.

Каталін Новак падчас інаўгурацыі на плошчы. Фота: Huszti István / Telex

Паводле Telex, прэзідэнтка выказала стаўленне Будапешта да расійска-ўкраінскага канфлікту ў дзесяці тэзах:

  • Мы асуджаем пуцінскую агрэсію, узброены напад на суверэнную дзяржаву.
  • Мы назаўжды скажам «не» ўсім намаганням аднавіць Савецкі Саюз.
  • Мы, венгры, хочам міру тут і ў суседніх краінах, мы хочам міру, а не вайны.
  • Мы патрабуем расследавання і пакарання ваенных злачынстваў.
  • Мы не нейтральныя, мы на баку нявінных ахвяраў і праўды. Мы выконваем свае абавязальніцтвы ў рамках ЕС і НАТА, але калі гэтага запатрабуюць венгерскія інтарэсы, мы скажам не.
  • Ні пры якіх абставінах мы не хочам адмаўляцца ад свайго суверэнітэту, за які неаднаразова змагаліся, і пастаянна развіваем нашы абарончыя сілы.
  • Мы падтрымліваем уступленне Украіны ў Еўрапейскі Саюз.
  • Мы гатовыя ахвяраваць дзеля міру і не будзем перашкаджаць дапамозе нашых саюзнікаў, але мы не пагодзімся на рашэнні, якія патрабуюць ад венграў больш ахвяраў, чым шкоды, якую яны наносяць расійскаму агрэсару.
  • Мы радыя быць пасярэднікам паміж бакамі вайны.
  • Мы настойваем на забеспячэнні правоў венграў, якія жывуць ва Украіне, як раней, так і цяпер.

Венгерскі парламент выбраў Каталін Новак на пасаду прэзідэнта 10 сакавіка. Яна стала першай жанчынай на гэтай пасадзе ў гісторыі краіны.

Новак уваходзіць у склад кіруючай партыі Венгрыі «Фідэс», якую ўзначальвае прэм'ер-міністр Віктар Орбан. Раней яна займала пасаду міністра па справах сям'і.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930