Знайсці
15.05.2022 / 10:54РусŁacБел

Беларусь працягнула бязвізавы ўезд грамадзянам Літвы і Латвіі да канца года

Мінск імкнецца такім чынам павысіць абароты гандлю і сферы паслуг у памежных рэгіёнах.

Беларусь працягнула бязвізавы ўезд грамадзянам Літвы і Латвіі да канца года, паведамляе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

«Гэты жэст добрай волі беларускага боку стаў наглядным пацвярджэннем імкнення нашай краіны да захавання добрасуседскіх адносін з адпаведнымі дзяржавамі, далейшага развіцця міжасабовых кантактаў паміж простымі людзьмі нават ва ўмовах незаконнага санкцыйнага ціску на Рэспубліку Беларусь», — заяўляе МЗС.

Мінск імкнецца такім чынам павысіць абароты гандлю і сферы паслуг у памежных рэгіёнах. Сярэдні заробак «чыстымі» ў Літве і Латвіі ў 2,5 разу вышэйшы, чым у Беларусі, а агульныя даходы яшчэ большыя, бо ў гэтых краінах большую долю ў даходах сямей складаюць прыбыткі ад бізнэсу і прыватнай уласнасці.

Літоўцы і латышы — прывабныя кліенты для крам, аўтазаправак і сферы паслуг. Яны прыязджаюць у Беларусь па бензін, алкаголь, цыгарэты, карыстаюцца паслугамі цырульняў і стаматалогіяй.

Чытайце таксама: Ад кавы і падгузнікаў да маторных масел і Iphone. Па што беларусам выгадна ехаць у Польшчу і Літву

Шоп-туры ў Беларусь. Што выгадна везці ад нас у Польшчу, Літву і Латвію

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930