Знайсці
15.05.2022 / 12:13РусŁacБел

Палітзняволеную візажыстку Вольгу Томіну пачнуць судзіць 24 мая

Справу Вольгі Томінай будуць разглядаць з 10:30 24 мая ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Судовы працэс будзе весці суддзя Юлія Шут, піша «Вясна».

Фота: праваабарончы цэнтр «Вясна»

Візажыстку Вольгу Томіну затрымалі 9 сакавіка па крымінальнай справе па арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

«Пакаяннае відэа» з ёй з'явілася ў праўладных тэлеграм-каналах.

У Вольгі трое дзяцей, а ў Інстаграме на яе падпісаныя больш за паўмільёна чалавек. 

Падтрымаць яе можна лістамі, тэлеграмамі, грашовымі пераводамі і бандэролямі на адрас: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Вольга Аляксандраўна Томіна.

Палітычны тэрор у Беларусі разгарнуўся пасля выбараў 2020 года. З заяў кіраўнікоў Генеральнай пракуратуры і Следчага камітэта вынікае, што распачалі больш за 10 тысяч палітычна матываваных крымінальных спраў. Больш за 1200 чалавек праваабаронцы прызналі палітзняволенымі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930