Знайсці
15.05.2022 / 12:18РусŁacБел

Латвія забараніла транзіт узбраенняў з Беларусі

З 10 мая Латвія прыпыніла дзеянне пагаднення, якое дазваляла прамыя чыгуначныя перавозкі вайсковых грузаў з Беларусі ў трэція краіны праз латвійскія парты. Пра гэтае рашэнне Міністэрства транспарту Латвіі паведамляе партал Delfi.

«Пагадненне аб прамой перавозцы грузаў вайсковага прызначэння чыгуначным транспартам з Рэспублікі Беларусь у трэція краіны з выкарыстаннем партоў Латвійскай Рэспублікі па рашэнні ўрада было прынятае 25 студзеня 1994 года, калі Латвія яшчэ не ўступіла ў Еўрасаюз.

Латвія ўступіла ў ЕС 1 мая 2004-га, а 29 сакавіка таго ж года стала членам НАТА. У сувязі з гэтым Латвія звязаная прававымі нормамі гэтых міжнародных арганізацый, і пагадненне з Беларуссю не адпавядае гэтым правілам. Таксама дзяржкіраванне Латвіі ў цэлым пераглядае двухбаковыя адносіны з Расіяй і Беларуссю ў кантэксце вайны Расіі ва Украіне», — адзначаецца ў заяве Міністэрства транспарту.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930