Знайсці
15.05.2022 / 13:02РусŁacБел

«Святочны салют». У адказ на перамогу Kalush Orchestra «Азоўсталь» абстралялі фосфарнымі снарадамі

Украіна правядзе «Еўрабачанне-2023» у вызваленым Марыупалі? У адказ на перамогу Kalush Orchestra «Азоўсталь» абстралялі фосфарнымі снарадамі. «Святочны салют», — пішуць расійскія каналы.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў віншаванні з нагоды перамогі Kalush Orchestra напісаў: «Мы зробім усё, каб аднойчы ўдзельнікаў і гасцей «Еўрабачання» прыняў украінскі Марыупаль. Свабодны, мірны, адбудаваны».

Тым часам сёння ўранку «Азоўсталь», імаверна, абстралялі фосфарнымі снарадамі. «Святочны салют», — зло жартуюць расійскія каналы.

Відэа абстрэлу апублікаваў памочнік мэра Марыупаля Пятро Андрушчанка. Страшнае відовішча — агнявы дождж.

Абарона Марыупаля доўжыцца амаль тры месяцы, горад татальна разбураны расійскімі бамбёжкамі.

Сёння ўначы Kalush Orchestra перамаглі на «Еўрабачанні» дзякуючы адзінадушнаму, рэкорднаму ў гісторыі галасаванню гледачоў.

Як адзначыў фронтмэн Kalush Orchestra Алег Псюк, вайна цалкам памяняла ўспрыманне сэнсу гэтай песні, што знайшло адлюстраванне ў кліпе.

15 мая Kalush Orchestra паказалі кліп на песню Stefania, зняты ў Бучы, Ірпені і Барадзянцы.

Кліп заканчваецца заклікам: Stand with Ukraine! Будзьце з Украінай!

Украіна перамагла на Еўрабачанні, дзякуючы рэкорднай падтрымцы тэлегледачоў

14 мая ўкраінскія рэперы Kalush Orchestra перамаглі на Еўрабачанні-2022 у італьянскім Турыне. Па выніках галасавання журы яны былі толькі 4-я, але атрымалі рэкордныя ў гісторыі конкурсу 439 балаў з 468 магчымых ад гледачоў. Прычым за Украіну ў гэтай дэманстрацыі салідарнасці галасавалі нават традыцыйна прарасійскія Сербія і Арменія.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
18
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930