Знайсці
15.05.2022 / 14:37РусŁacБел

МЗКЦ пачне выраб беларускіх БТРаў

БТР V2 праз год-паўтара паступіць на ўзбраенне УС Беларусі, заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус, паведамляе Белта.

Фота: Белта

«БТР V2 — гэта навінка, якую мы прадставілі ў мінулым годзе ўпершыню на выставе MILEX. На нашу думку, гэтая машына стане праз, мяркую, год-паўтара, на ўзбраенне Узброеных сілаў. Машына распрацаваная Мінскім заводам колавых цягачоў і ўвабрала ў сябе ўсе перадавыя тэхналогіі, што на сённяшні момант выкарыстоўваюцца вытворцамі сусветнага класу. Цяпер машына праходзіць доследныя выпрабаванні, — расказаў Дзмітрый Пантус.

— Усе выпрабаванні, якія былі запланаваныя, практычна ўжо завяршаюцца, і пасля гэтага будзе праводзіцца працэдура дапрацоўкі канструктарскай дакументацыі, выраб доследнага ўзору, які стане на папярэдняе выпрабаванне і дзяржвыпрабаванне».

Старшыня ДВПК падкрэсліў: гэтая машына прызначана для сілаў спецыяльных аперацый.

«Машына можа ўзбройвацца рознымі тыпамі ўзбраення. На сёння мы паралельна распрацоўваем адразу дзве мадыфікацыі. Першая мадыфікацыя — з незаселеным баявым модулем беларускай распрацоўкі БМ-30, што распрацаваная і вырабляецца кампаніяй «КБ «Дысплей».

Другая мадыфікацыя — з вежай ад БМП-2, але цалкам мадэрнізаваная, з устаноўкай самага сучаснага оптыка-электроннага абсталявання. Ёсць магчымасць устаноўкі сюды кулямёта ПКТ, а таксама гранатамётнага комплексу», — адзначыў ён.

«Мы ставім перад сабой задачу, каб гэтая машына не стала даражэйшай за БТР-82А расійскай вытворчасці», — сказаў Пунтус.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера