Знайсці
15.05.2022 / 15:57РусŁacБел

Фізіка па-беларуску — гэта рэальна! Запрашаем на семінар

«Тут была нядаўна дыскусія, што фізіка па-беларуску — гэта нерэальна. Паспрабую даказаць, што гэта не толькі рэальна, але і проста!» — піша Яўген Сокалаў у Фэйсбуку, ды запрашае на анлайн-семінар, што адбудзецца 15 траўня а 21.00 у Zoom.

У гэтую нядзелю ў 2рм ЕТ (21:00 па Мінску) Яўген Сокалаў запрашае наведаць Беларускі міждысцыплінарны семінар, дзе будзе выступаць з дакладам BIS: Рэвалюцыя, якую чакаюць 30 год: ці зменіць свет інтэгральная фатоніка? Спасылка на Zoom тут.

Пра што пойдзе гаворка:

— Прычыны камп'ютарнай рэвалюцыі другой паловы ХХ стагоддзя.

— Чым святло лепшае за ток?

— Фатонныя інтэгральныя (мікра)схемы (ФІС) і экасістэма іх распрацоўкі.

— Ад лабараторыі ў кішэні да касмічных місій — дзе выкарыстоўваюцца ФІС.

— Дык ці адбудзецца рэвалюцыя ў тэхналогіях, дзякуючы ФІС?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера