Знайсці
15.05.2022 / 17:11РусŁacБел

Італьянская паліцыя: у галасаванне на «Еўрабачанні» ўмешваліся расійскія хакеры

Улады Італіі прадухілілі кібератакі на «Еўрабачанні», піша Reuters са спасылкай на італьянскую паліцыю. Да нападаў датычныя прарасійская групоўка Killnet і яе падраздзяленне Legion, упэўненыя італьянскія праваахоўнікі.

Kalush Orchestra пазіруе з пераможнай статуэткай «Еўрабачання». Фота: AP Photo/Luca Bruno.

Напады на сеткавую інфраструктуру адбыліся падчас паўфіналу 10 траўня і фіналу конкурсу ў ноч з 14 на 15 траўня. Аднак іх удалося прадухіліць. Менавіта ў паўфінале 10 траўня і выступала Украіна.

Таксама ў ноч правядзення песеннага конкурсу ў тэлеграм-канале Killnet з’явілася паведамленне, якое абражала ўкраінскі гурт Kalush Orchestra.

11 траўня кібератацы падвергнуліся сайты Міністэрства абароны, Сената і іншых ведамстваў Італіі, адказнасць за ўзломы ўзяла на сябе Killnet.

14 мая ўкраінскі гурт Kalush Orchestra перамог на «Еўрабачанні-2022» у італьянскім Турыне. Па выніках галасавання журы яны былі толькі 4-я, але атрымалі рэкордныя ў гісторыі конкурсу 439 балаў з 468 магчымых ад гледачоў.

Украіна перамагла на «Еўрабачанні», дзякуючы рэкорднай падтрымцы тэлегледачоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930