Знайсці
15.05.2022 / 21:46РусŁacБел

Пасол у ЗША: Расія цвёрда кажа, што капітуляцыі Масквы ва Украіне не будзе

Расія кажа ЗША, што капітуляцыі Крамля ва Украіне не будзе. Пра гэта заявіў пасол Расіі ў Вашынгтоне Анатоль Антонаў, піша ТАСС.

Фота Аляксандр Шчарбак \ ТАСС

«Капітуляцыі не будзе, ніколі не будзе. Мы цвёрда перакананыя, што ўсе задачы, якія паставіў вярхоўны галоўнакамандуючы перад нашымі ўзброенымі сіламі, будуць цалкам выкананыя», — заявіў Антонаў.

«Амерыканцы, у прынцыпе, з усіх бакоў падштурхоўваюць нас да перамоваў, але пры пэўных умовах, і такіх умоў я б назваў тры. Гэта, па-першае, спыніць ваенныя дзеянні ў ходзе спецыяльнай ваеннай аперацыі. Другое — адвесці нашы войскі за лінію да 24 лютага гэтага года. І трэцяе — «пакаяцца за ўсё зробленае», — удакладніў ён.

Антонаў звярнуў увагу на тое, што ЗША ўсё глыбей уцягваюцца ў канфлікт з непрадказальнымі наступствамі. «Сітуацыя, тым не менш, вельмі і вельмі сёння небяспечная. ЗША ўсё глыбей ўцягваюцца ў канфлікт з самымі непрадказальнымі наступствамі для адносін дзвюх ядзерных дзяржаў», — дадаў ён.

Украінцы разглядаюць трафейны танк. Фота АП

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
30
Ха-ха
58
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
12
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930