Знайсці
16.05.2022 / 10:21РусŁacБел

Патаннеюць квіткі на цягнікі ў Расію

З 16 мая знізіцца кошт праезду ў купэ і вагонах СВ у цягніках у Расію —у сярэднім на 15—17%.

БЧ паведамляе, што кошт праезду знізіцца «ў мэтах уніфікацыі рэгулявання транспартнага рынку ў рамках інтэграцыйных працэсаў паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй».

Калі раней у купэйным вагоне па маршруце Мінск ‒ Масква ў цягніках №4/3 і №28/27 Брэст — Масква можна было праехаць за 188,64 рубля, то з 16 мая квіткі будуць каштаваць 158,13 рубля. У вагоне СВ цягніка нумар 2/1 Мінск ‒ Масква праезд патаннеў да 400,57 рубля (раней — 461,53 рубля).

Таксама з 16 мая 2022 года ў цягніку №2/1 Мінск — Масква пачне працаваць «сістэма дынамічнага кіравання тарыфамі», якая ўжо прымяняецца на многіх маршрутах. Кошт білета залежыць ад працэнта занятых месцаў у вагоне і тэрміну куплі білета.

«Сістэма прадугледжвае як максімальную зніжку да 30% за 60 (45) дзён да адпраўлення канкрэтнага цягніка, так і надбаўку ў памеры 10% пры афармленні праезду менш чым за 3 гадзіны да адпраўлення цягніка і загрузцы вагона звыш 81%», — тлумачаць у БЧ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930