Знайсці
16.05.2022 / 10:44РусŁacБел

Загінуў камандзір роты батальёна Кастуся Каліноўскага

Ротны Павел «Волат» быў паранены. У крытычным стане яго спрабавалі давезці да шпіталя, але не паспелі, паведамляе канал батальёна. 

«Волат» быў сапраўдным ваяром-легендай: быў паранены шмат разоў, але кожны раз Павел падманваў смерць — і кожны раз вяртаўся ў строй, — пішуць у тэлеграм-канале батальёна.

— Ён не вельмі любіў здымацца, таму пасля яго не засталося багата фота ці відэа. Але засталася памяць. Памяць тых, каго ён ратаваў у баях, хто абавязаны ягонай мужнасці сваім жыццём. Памяць ваяроў яго атрада, у якім ён быў стрыжнем і сэрцам. Памяць тых, каго ён бараніў», — напісалі яго паплечнікі.

Гэта ўжо шосты беларус, які загінуў ва Украіне з лютага 2022 года, змагаючыся супраць расійскіх інтэрвентаў. 

Раней не стала Канстанціна «Фенікса» ДзюбайлыІллі «Літвіна» ХрэнаваАляксея «Тура» СкобліЗмітра «Тэрора» Апанасовіча і Змітра «Ганса» Рубашэўскага.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
169
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930