Знайсці
16.05.2022 / 13:39РусŁacБел

Завяжыце ў садзе жоўтую стужку. Гэта дапаможа вам пазбавіцца ад сур’ёзнай праблемы

У некаторых садах можа пабачыць на дрэвах яркія жоўтыя стужкі. Можа здавацца, што іх завязалі для прыгажосці, але насамрэч гэта правераны метад барацьбы з распаўсюджанымі шкоднікамі раслін.

Фота: newsrnd.com

Тля атакуе расліны ў вашым садзе? Ёсць просты, танны і экалагічны спосаб з ёй справіцца! Вам не патрэбныя для гэтага дарагія хімічныя рэчывы, хопіць адной жоўтай стужкі, піша onet.pl.

З тлёй трэба змагацца хутка, бо гэтыя маленькія насякомыя харчуюцца багатымі на карысныя рэчывы вадкасцямі з раслін. Тля — не надта пераборлівая, таму яе можа сустрэць як на пладовых дрэвах, так і на дэкаратыўных кветках і культурных раслінах у садзе.

Звычайна, калі ў садзе ёсць тля, яе там вельмі шмат, і ў выніку яна можа значна пашкодзіць расліны і іх кветкі. Больш за тое, гэтыя паразіты вельмі хутка размнажаюцца і ўтвараюць цэлыя калоніі. Таму, як толькі вы знойдзеце ў садзе тлю, трэба будзе ўмяшацца.

На дапамогу вам прыйдзе жоўтая стужка ці любы іншы кавалак жоўтай тканіны. Яна будзе эфектыўнай не толькі тады, калі вы ўжо знайшлі тлю ў садзе, але і ў якасці прафілактыкі. Проста павесьце на расліны жоўтую стужку або кавалак жоўтай тканіны, і гэтым вы прывабіце ў свой сад вельмі карысных божых каровак.

Не ўсе ведаюць, але ж гэтыя насякомыя — нашы лепшыя саюзнікі ў барацьбе з шкоднікамі раслін. Адна лічынка божай кароўкі можа з’есці да некалькіх соцень штук тлі на працягу 3-4 тыдняў, а дарослая божая кароўка дапаможа пазбавіцца ад некалькіх дзясяткаў паразітаў у дзень. Прычым божыя кароўкі змагаюцца не толькі з тлёй, але і з мурашкамі, лічынкамі жукоў і маладых вусеняў.

Пакладзіце крэйду ў халадзільнік і пабачыце, што здарыцца. Вы не пашкадуеце

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера