Знайсці
16.05.2022 / 20:56

Панкавец: Самыя важныя людзі, нікога і нічога важней за якіх сёння ў нас няма

Сёння стала вядома, што загінуў Павел «Волат». Гэта шосты беларус, які аддаў жыццё ў вайне з расейскім імперыялізмам. Раней не стала Іллі «Літвіна» Хрэнава, Аляксея «Тура» Скоблі, Змітра «Тэрора» Апанасовіча, Змітра «Ганса» Рубашэўскага, Канстанціна «Фенікса» Дзюбайлы, піша ў Фэйсбуку Зміцер Панкавец.

Павел «Волат»

Не перастаю штодня думаць пра кожнага з іх, маладых, дужых, прыгожых. Людзей, якія ахвяравалі ўсім, што ў іх было, дзеля пастаўленай мэты, дзеля сваіх ідэалаў. Як і пра тых некалькіх соцень беларусаў, якія застаюцца на вайне. І не даюць імперыі зла перамагчы.

Зміцер «Тэрор» Апанасовіч

Ілля «Літвін» Хрэнаў

Мне падаецца, што напісаць пра іх проста героі — несумленна і мала. На дадзеным этапе нашай гісторыі — гэта самыя важныя людзі.

Аляксей «Тур» Скобля

Канстанцін «Фенікс» Дзюбайла з коцікам у торбе

І хоць за тры месяцы мы ўжо пачынаем «стамляцца» ад вайны ў навінах, хочам нейкага пазітыву, а не смерцяў і стрэлаў, трэба помніць, што гісторыя робіцца імі. Таму нікога і нічога важней за іх сёння ў нас няма.

Зміцер «Ганс» Рубашэўскі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
Сумна
65
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31