Знайсці
16.05.2022 / 22:17РусŁacБел

У Францыі прызначылі новага прэм'ер-міністра

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон прызначыў новага прэм'ер-міністра. Пасаду заняла Элізабэт Борн.

Элізабэт Борн стала другой у гісторыі жанчынай, якая заняла пасаду прэм'ер-міністра Францыі. 30 гадоў таму Эдзіт Крэсон была прэм'еркай на працягу 11 месяцаў.

Перад гэтым Элізабэт Борн займала пасаду міністра працы ў кабінеце Жана Кастэкса. Кастэкс быў прэм'ерам з 2020 года. А сёння ягоны ўрад быў планава адпраўлены ў адстаўку, бо такі парадак мусіць быць пасля кожных прэзідэнцкіх выбараў. 

Агенцтва dpa піша, што выбар Макронам кандыдатуры новага прэм'ера звязаны з ягоным жаданнем атрымаць падтрымку перад маючымі адбыцца парламенцкімі выбарамі як левых, так і кансерватыўных выбаршчыкаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера