Знайсці
17.05.2022 / 00:08РусŁacБел

«Українські герої потрібні Україні живими». З марыупальскай «Азоўсталі» вывезлі цяжкапараненых украінскіх вайскоўцаў

Каля дзясятка аўтобусаў з украінскімі вайскоўцамі пакінулі металургічны камбінат «Азоўсталь», паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на відавочцаў. Яны накіраваліся ў Новаазоўск на тэрыторыі так званай «ДНР».

Раней 16 мая расійскае Мінабароны паведаміла пра пачатак эвакуацыі параненых украінскіх вайскоўцаў з тэрыторыі «Азоўсталі».

Па гуманітарным калідоры іх даставілі ў бальніцу Новаазоўска ў так званай «ДНР».

Усяго ў Новаазоўск удалося вывезці, як паведаміла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр, 53 украінскіх цяжкапараненых вайскоўцаў. 

Яшчэ 211 байцоў, якія здаліся ў палон, эвакуявалі праз гуманітарны калідор у акупаваную Аленаўку на Данеччыне. Іх плануюць вярнуць на падкантрольную Украіне тэрыторыю па працэдуры абмену.

«Мы не можам каментаваць тое, што цяпер адбываецца на «Азоўсталі». З вайсковага пункту гледжання Марыупаль не можа быць разблакаваны зараз. Вайскоўцы распрацоўваюць розныя планы, розныя аперацыі, пра што нельга казаць публічна», — сказала Маляр.

«Українські герої потрібні Україні живими», — заявіў, у сваю чаргу, у традыцыйным вечаровым тэлезвароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
20
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930