Знайсці
17.05.2022 / 08:00РусŁacБел

Генсак ААН прапанаваў змякчыць санкцыі супраць беларускіх і расійскіх угнаенняў

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш прапануе змякчыць абмежаванні на экспарт калійных угнаенняў з Беларусі і Расіі. Пра гэта паведамляе газета The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы. Пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН Лінда Томас-Грынфілд пацвердзіла, што перамовы па гэтым пытанні ідуць, піша Zerkalo.io.

Гаворка ідзе аб тым, каб у абмен Расія прапусціла судны са збожжам з украінскіх партоў.

Газета адзначае, што ў перамовах па гэтым пытанні ўдзельнічае Турцыя, якая магла б прыняць удзел у размініраванні партоў і забеспячэнні марскога трафіку.

У выніку заключэнне такой здзелкі магло б змякчыць харчовы крызіс. У ААН асцерагаюцца, што рост цэн на збожжавыя і дэфіцыт харчавання могуць дэстабілізаваць абстаноўку ў бедных краінах, якія залежаць ад украінскага збожжа, і прывесці да канфліктаў.

ААН вядзе перамовы з прадстаўнікамі Расіі і Украіны аб тым, як можна разблакаваць калідоры ў Чорным моры, каб вывезці збожжа з Украіны. Пра гэта заявіла пастаянны прадстаўнік ЗША пры арганізацыі Лінда Томас-Грынфілд на канферэнцыі па забеспячэння глабальнай харчовай бяспекі.

Яна паведаміла, што 19 мая адбудзецца пасяджэнне Рады Бяспекі ААН пры ўдзеле дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена, дзе будуць абмяркоўвацца пытанні аб папаўненні ўкраінскай сельгаспрадукцыі на сусветным рынку.

Беларусь з'яўляецца адным з асноўных гульцоў на сусветным рынку калійных угнаенняў. Летась ЕС увёў забарону на пастаўкі і транзіт часткі прадукцыі «Беларуськалія», ЗША ўвялі санкцыі супраць самой кампаніі і БКК — афіцыйнага экспарцёра прадукцыі. Да абмежавальных захадаў далучыліся Канада, Вялікабрытанія.

У пачатку гэтага года Літоўская чыгунка спынілі транспарціроўку калійных угнаенняў з Беларусі для паставак у трэція краіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера