Знайсці
17.05.2022 / 08:22РусŁacБел

Саўмін пашырыў пералік платных ветэрынарных паслуг

Пералік дапоўнены двума паслугамі.

 

Савет міністраў пастановай №301 ад 14 мая унёс змены ў пералік платных ветэрынарных паслуг, што аказваюцца арганізацыямі, уключанымі ў структуру дзяржаўнай ветэрынарнай службы, а таксама юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Дакумент сёння афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу пасля апублікавання, паведамляе reform.by.

Пералік дапоўнены двума паслугамі:

афармленне і выдача або пераафармленне ветэрынарных дакументаў;

чыпіраванне жывёл.

Акрамя таго, зменена вызначэнне двух паслуг. Замест УГД-дыягностыкі з'явіліся «інструментальныя дыягнастычныя даследаванні». «Ажыццяўленне ветэрынарна-санітарнай экспертызы і ветэрынарна-санітарнага агляду ў мэтах прафілактыкі і дыягностыкі хвароб жывёл» заменена на «ажыццяўленне ветэрынарна-санітарнай экспертызы і ветэрынарна-санітарнага агляду прадуктаў жывёльнага паходжання, а таксама прадуктаў расліннага паходжання пры іх рэалізацыі на рынках у мэтах праверкі іх бяспекі ў ветэрынарна-санітарных адносінах».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера