17.05.2022 / 11:15
 
Швецыя падала заяўку ў НАТА
Міністр замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ падпісала заяўку на ўступленне краіны ў Паўночнаатлантычны альянс.
«Гэта ўспрымаецца як вялікая, сур'ёзная падзея, як крок, які мы лічым найлепшым для Швецыі», — пракаментавала міністр.
Швецыя таксама будзе дамагацца таго, каб на яе тэрыторыі не ствараліся пастаянныя вайсковыя базы і не размяшчалася ядзерная зброя.
Швецыя — гэта краіна, якая трымалася палітыкі нейтралітэту ўжо больш за 200 гадоў. Яна не ўдзельнічала ні ў Першай, ні ў Другой сусветных войнах. Але цяперашняя пуцінская агрэсія прымусіла зруйнаваць традыцыю нават яе.
Раней заяўку ў НАТА таксама падала Фінляндыя






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера