Знайсці
17.05.2022 / 11:22

Эрдаган пагражае заблакаваць уступленне Фінляндыі і Швецыі ў НАТА

У панядзелак прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган зноў заявіў пра тое, што не падтрымае прыняцце Фінляндыі і Швецыі ў Паўночнаатлантычны альянс.

Эрдаган нават сказаў, што Стакгольм і Хельсінкі могуць не пасылаць сваіх дыпламатаў у Анкару і не спрабаваць пераканаць Турцыю пагадзіцца, піша «Бі-бі-сі».

Галоўная прэтэнзія турэцкага лідара — тое, што гэтыя дзве краіны даюць прытулак курдскім сепаратыстам.

На прэс-канферэнцыі ў панядзелак Эрдаган назваў Швецыю рассаднікам тэрарыстычных арганізацый.

«Ні ў адной з гэтых краін няма выразнага і яснага стаўлення да тэрарыстычных арганізацый. Як мы можам ім давяраць?»— заявіў прэзідэнт Турцыі.

Турцыя абвінавачвае дзве скандынаўскія краіны ва ўкрывальніцтве членаў Рабочай партыі Курдыстана (РПК), якую яна лічыць тэрарыстычнай арганізацыяй, а таксама паслядоўнікаў Фетхулаха Гюлена, якога Анкара абвінавачвае ў арганізацыі спробы дзяржаўнага перавароту ў 2016 годзе.

Урад Эрдагана таксама абяцаў блакаваць прыняцце заявак на ўступленне ў НАТА ад тых краін, якія ўвялі санкцыі супраць Турцыі.

У 2019 годзе Фінляндыя і Швецыя ўвялі эмбарга на пастаўкі ўзбраенняў Турцыі пасля яе ўварвання ў Сірыю.

Аднак хоць Эрдаган і заявіў, што турбавацца не варта, абедзве краіны ўсё ж пасылаюць у Анкару свае дэлегацыі. У Турцыю адправяцца міністры замежных спраў дзвюх краін Ан Ліндэ і Пека Хаавіста.

Прэзідэнт Турцыі, піша Адамс, мяркуючы па ўсім, поўны рашучасці выгандляваць пэўную цану за такі дарагі голас.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
9
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30